Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.01.22

Нарада па арганізацыі атэстацыі педагагічных работнікаў

Пад кіраўніцтвам загадчыка ДУА "Глускі РНМК" Грыгор'евай Таццяны Леанідаўны праведзена інструктыўна-метадычная нарада з прадстаўнікамі кіраўніцтва ўстаноў адукацыі раёна па тэме "Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне працэсу атэстацыі педагагічных работнікаў ва ўстановах адукацыі".

На нарадзе прысутнічалі кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў, якія адказваюць за арганізацыю працы атэстацыйных камісій.

У працэсе пасяджэння разгледжаны актуальныя пытанні арганізацыі работы атэстацыйнай камісіі; нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць атэстацыю педагагічных работнікаў; умовы допуску педагогаў да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі; вызначаны асноўныя этапы атэстацыі; абмеркаваны патрабаванні да вядзення дакументацыі.