Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.01.22

Падведзены вынікі патрыятычнай акцыі па стварэнні макетаў спаленых вёсак на тэрыторыі Глускага раёна

З 01.07.2021 года па 30.12.2021 года сярод устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі праводзілася патрыятычная акцыя па стварэнні макетаў спаленых вёсак на тэрыторыі Глускага раёна па стану да іх варварскага знішчэння.

6 студзеня 2022 года падведзены вынікі акцыі.

У акцыі ўдзельнічалі 3 установы агульнай сярэдняй адукацыі і ўстанова дадатковай адукацыі.

У ДУК "Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей" прадстаўлена 4 макеты спаленых вёсак: в. Паршчаха, в. Белая, в. Тоўсты лес.

Для вырабу макетаў удзельнікамі акцыі інфармацыя збіралася з усіх магчымых крыніц: успамінаў сведкаў і іх нашчадкаў, архіваў, музеяў, даваенных тапаграфічных карт, кіна- фотадакументаў і інш.

У Глускім раёне ў 1943 годзе фашыстамі спалена 6 вёсак і 177 іх жыхароў: Белая, Восы, Калёсы, Масты, Паршчаха, Тоўсты Лес.

Макет, выраблены ДУА "СШ №1 імя С.І. Грахоўскага г.п.Глуска"

в. Паршчаха

Вёска вядома з пачатку 20-га стагоддзя. У даваенныя гады ў вёсцы жылі 83 чалавекі. 20 студзеня 1943 года фашысты спалілі вёску з 72 жыхарамі, з іх 46 дзяцей.

Макет, выраблены ДУА "СШ №2 г.п.Глуска"

в. Белая

Вёска знаходзілася за 5 км на поўнач ад вёскі Яўсеевічы Завалочыцкага сельскага савета. Перад вайной у ёй было 12 гаспадарак, жылі 32 чалавекі. 20 студзеня 1943 года вёску і 21 яе жыхара спалілі падчас карнай аперацыі.

Макет, выраблены ДУА "Завалочыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа"

в. Тоўсты лес

Вёска знаходзілася каля ракі Пціч. Да вайны тут жылі 44 чалавекі. Падчас карнай аперацыі ў чэрвені 1943 гітлераўцы разрабавалі і спалілі вёску разам з 35 жыхарамі.

Макет, выраблены ГУДА "Цэнтр творчасці г.п.Глуска"

в. Паршчаха

Вёска вядома з пачатку 20-га стагоддзя. У даваенныя гады ў вёсцы жылі 83 чалавекі. 20 студзеня 1943 года фашысты спалілі вёску з 72 жыхарамі, з іх 46 дзяцей.

Па рашэнні журы ўсе макеты прызнаны лепшымі і прадстаўлены абласному журы, якое да 01.02.2022 года іх разглядае і вызначае найбольш паспяховыя, за якія ўстановы адукацыі будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі і каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў акцыі. Усе астатнія ўдзельнікі атрымаюць спецыяльныя дыпломы.

Па выніках акцыі з 15.02.2022 года ўсе макеты выстаўляюцца ў абласным мастацкім музеі
ім. П.В.Масленікава на перыяд да аднаго месяца з мэтай найбольш поўнага азнаямлення з імі навучэнцаў, студэнтаў, экскурсійных груп і іншых катэгорый грамадзян. У далейшым макеты перадаюцца ў школьныя і раённыя гісторыка-краязнаўчыя музеі для пастаяннай экспазіцыі.