Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.01.22

Падведзены вынікі фестывалю "Бяспечнае дзяцінства"

У адпаведнасці з загадам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама №306 ад 01.10.2021 года ў кастрычніку-снежні 2021 года праходзіў раённы этап фестывалю "Бяспечнае дзяцінства". Фестываль праводзіўся па намінацыях "Куток бяспекі", "Ганарымся, што навучылі", "Дыдактычная гульня", "Азбука бяспекі". У раённым этапе фестывалю па ўсіх намінацыях прынялі ўдзел 4 установы адукацыі: ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа", ДУА "Калаціцкі дзіцячы сад", ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск", ДУА "Яслі-сад №4 г.п.Глуск".

На падставе рашэння журы

дыпломам I ступені
узнагароджваецца педагагічны калектыў ДУА "Яслі-сад №4 г.п.Глуск"

дыпломам II ступені
узнагароджваецца педагагічны калектыў ДУА "Заеліцкі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа"

дыпломам III ступені
узнагароджваецца педагагічны калектыў ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск"

дыпломам III ступені
узнагароджваецца педагагічны калектыў ДУА "Калаціцкі дзіцячы сад"