Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.12.21

Метадычнае аб'яднанне педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі

22 снежня 2021 года на платформе Zoom.us адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі "Дыдактычны патэнцыял візуальных сродкаў у карэкцыйна-адукацыйным працэсе".

У працэсе пасяджэння разгледжаны тэарэтычныя абгрунтаванні выкарыстання тэхналогій візуалізацыі ў навучальным працэсе, ахарактарызаваны тэхнікі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, абмеркаваны магчымасці выкарыстання сродкаў візуалізацыі ў практычнай дзейнасці педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі. Пытанні падрыхтавалі настаўнікі-дэфектолагі Лукашэвіч Надзея Рыгораўна (ДУА «СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска») і Русанава Іна Анатольеўна (ДУА «Яслі-сад №4 г.п.Глуск»).

У практычным блоку вопытам стварэння інтэрактыўных гульняў падзялілася настаўнік-дэфектолаг ДУА «Яслі-сад №1 г.п.Глуск» Галамака Ірына Міхайлаўна, прэзентаваўшы ўласную гульню «ЛОГАКАРУСЕЛЬ».

У выніку пасяджэння педагогі вызначылі найбольш прымальныя для сябе тэхнікі, над якімі будуць працаваць на працягу навучальнага года.