Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.12.21

Круглы стол «Фарміраванне талерантнага стаўлення да дзяцей-інвалідаў і дзяцей з АПФР»

15 снежня 2021 года ў ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска» адбыўся круглы стол для педагогаў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі па тэме «Фарміраванне талерантнага стаўлення да дзяцей-інвалідаў і дзяцей з АПФР».

У працэсе пасяджэння ў інтэрактыўнай форме педагогі вызначылі, што такое талерантнасць, рысы талерантнай і інталерантнай асобы, прагледзелі адноўленыя педагогамі фрагменты навучальных заняткаў з рознымі відамі паводзін настаўніка ў адной сітуацыі, вызначылі, якое з'яўляецца эфектыўным.

Акрамя таго, педагогі пабылі ў ролі навучэнцаў, бацькоў і педагогаў і вырашалі праблемы з розных пазіцый.

Прайграванне казкі "Рэпка" паказала, што ў тэатралізаванай дзейнасці можа быць паспяховым кожнае дзіця, незалежна ад асаблівасцяў развіцця. А сэнс вядомай казкі паказаў, што толькі камандны падыход можа прывесці да поспеху.

Прагляд мультфільмаў "Вожык павінен быць калючым" і "Вожык" яшчэ раз пацвердзіў, што кожны мае права на паважлівае і добразычлівае стаўленне да сябе.

У канцы мерапрыемства педагогі стварылі «Дрэва талерантнасці», ацаніўшы паседжанне толькі са станоўчага боку.