Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.11.21

Метадычнае аб'яднанне "Дыдактычны патэнцыял візуальных сродкаў у сучасных тэхналогіях навучання".

25 лістапада 2021 года на платформе Zoom.us адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў па тэме "Дыдактычны патэнцыял візуальных сродкаў у сучасных тэхналогіях навучання".

У працэсе пасяджэння разгледжаны тэарэтычныя абгрунтаванні выкарыстання тэхналогіі візуалізацыі ў навучальным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (падрыхтавала Яроцкас Н.А., настаўнік ДУА «СШ №2 г.п.Глуска»); ахарактарызаваны тэхнікі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі (інтэлект-карты, табліцы, кросенс, воблака слоў, інфаграфіка, скрайбінг, таймлайн і інш.), магчымасці іх выкарыстання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (падрыхтавала Вароніна А.І., настаўнік ДУА «СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»); разгледжана камп'ютарная візуалізацыя вучэбнай інфармацыі з дапамогай мультымедыйных прэзентацый (Тарашчук І.С., настаўнік ДУА «Гімназія г.п.Глуска»).

У практычным блоку педагогі даведаліся, як ствараць анкеты і апытанні ў Google Формах і як іх выкарыстоўваць у працы з навучэнцамі і законнымі прадстаўнікамі.