Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.11.21

Развіццё праз гульню

Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе накіравана на павышэнне эфектыўнасці і якасці навучання вучняў. Такая задача асабліва актуальная пры рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спецыялісты нашага цэнтра пастаянна ўдасканальваюцца ў галіне прымянення нетрадыцыйных форм узаемадзеяння з навучэнцамі. І зараз пачалі выкарыстоўваць электронныя сродкі не толькі для развіцця кагнітыўнай сферы ў дзяцей і невербальных зносін, а таксама і для фарміравання маўленчай актыўнасці. Педагогі ўключаюць у навучальныя і карэкцыйныя заняткі працу са спецыяльнымі камп'ютарнымі гульнямі.

Пры запуску такой праграмы вы пападаеце на галоўны экран, які складаецца з чатырох асноўных частак:

1. Немаўленчыя гукі.

2. Гукаперайманне.

3. Маўленчыя гукі.

4. Развіццё звязнай мовы.

Кожная частка ўключае ў сябе набор інтэрактыўных заданняў. Дзеці, якія наведваюць ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска», з дапамогай педагогаў могуць выконваць найпростыя заданні з першых двух раздзелаў. Гэтыя раздзелы "Немаўленчыя гукі" і "Гукаперайманне" прадстаўлены серыяй тэматычных і сюжэтных інтэрактыўных экранаў, эксперыментальных заданняў, якія знаёмяць з гукамі навакольнага свету, свету нежывой і жывой прыроды.

Такая форма навучання выклікае вялікую цікавасць у дзяцей, павялічвае іх працаздольнасць і садзейнічае больш эфектыўнаму засваенню ведаў.

Л.А. Наркевіч, настаўнік спецыяльнага класа

http://ckro.glusk.edu.by/be/main.aspx