Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.11.21

«НЕ ПРАПАЛЬВАЙ СВАЁ ЖЫЦЦЁ!»

 

На гэтым тыдні ў Глускім раёне стартавала рэспубліканская акцыя МНС
«Не прапальвай сваё жыццё!»

 

Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі, менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі. Практычна штодня ў агні не затушанай цыгарэты абрываюцца жыцця. За 10 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 648 пажараў, загінула 82 чалавекі. Прычым жыццё 65 чалавек абарвалася з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Пагаршае фактар алкаголь.

Больш за 80% з ліку загінулых на момант пажару знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага звароту пры курэнні ратавальнікі і праводзяць акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемствы пройдуць у тры этапы, паведамляе Глускі РАНС.

У першым этапе акцыі работнікі МНС наведаюць працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, дзе распавядуць аб праблеме неасцярожнага курэння.

Другі этап пачнецца з 15-га і працягнецца да 25 лістапада. У рамках этапу выратавальнікі сустрэнуцца з выпускнікамі школ раёна. Таксама у гэты перыяд з навучэнцамі адбудзецца "адкрыты дыялог".

Месцам правядзення фінальнага 3-га этапу акцыі з 26 лістапада будзе Цэнтральны рынак, аўтавакзал, каб распавесці пра бяспеку большай колькасці людзей.

Падчас правядзення акцыі выратавальнікі актыўна запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых. Сумесныя намаганні дазволяць данесці карысныя веды аб бяспецы шырокай аўдыторыі.

Акрамя ратавальнікаў, нязменнай удзельніцай акцыі стане вавёрачка з кампаніі «Не чакай вавёрачку, тушы недакурак!».