Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.11.21

Аб выніках правядзення раённага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праведзены раённы конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ/праектаў навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На раённы конкурс прадстаўлены 4 работы навучэнцаў з 3 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Па выніках правядзення раённага конкурсу ўзнагароджаны:

дыпломам I ступені

Камінская Дар'я, навучэнка XI класа ДУА «Гімназія г.п. Глуска»,
кіраўнік Сачанка Таццяна Уладзіміраўна;

 

дыпломам II ступені

Лёзава Лізавета, навучэнка VIII класа ДУА «Усцярхоўскі НПК дз/с-сш»,
кіраўнік Ладонька Наталля Іванаўна;

Петрусь Ксенія, навучэнка XI класа ДУА «Гімназія г.п. Глуска»,
кіраўнік Сачанка Таццяна Уладзіміраўна;

 

дыпломам III ступені

Шышкова Ксенія, навучэнка VIII класа ДУА «СШ №2 г.п.Глуска»,
кіраўнік Маскаленка Таццяна Іванаўна.

 

Віншуем пераможцаў і кіраўнікоў,

жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях!