Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.21

У ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска" прайшло пасяджэнне бацькоўскага клуба "Маладая сям'я"

«Я і маё дзіця» – такая тэма першага пасяджэння бацькоўскага клуба «Маладая сям'я», якое правялі спецыялісты ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. Глуска» ў 2021/2022 навучальным годзе.

 Мэта: удасканаленне ўзроўню бацькоўскай кампетэнтнасці па пытаннях выхавання і навучання дзяцей ранняга ўзросту.

 Задачы:

- павысіць кампетэнтнасць бацькоў (законных прадстаўнікоў) шляхам атрымання паглыбленых ведаў па зададзенай тэматыцы;

- паказаць асаблівасці развіцця пазнавальнай сферы дзяцей ранняга ўзросту;

- размежаваць паняцці «актыўнае» і «гіперактыўнае» дзіця;

- разгледзець магчымасці прымянення спецыяльных гульнявых прыёмаў у працэсе заняткаў па фарміраванні ўседлівасці ў дзяцей ранняга ўзросту.

 

Развіццё псіхічных працэсаў і ўласцівасцей асобы найбольш актыўна адбываецца менавіта ў раннім узросце. Вельмі важна так пабудаваць жыццё дзіцяці, каб яно магло максімальна выкарыстоўваць магчымасці гэтага ўзросту. Кампетэнтныя бацькі і педагогі могуць спрыяць паспяховаму развіццю дзіцяці, эфектыўна вырашаць цяжкасці ў выхаванні і зносінах з дзецьмі, спрыяючы гарманічнаму развіццю кожнага дзіцяці ў цэлым.

З мэтай павышэння бацькоўскай педагагічнай кампетэнтнасці было праведзена пасяджэнне бацькоўскага клуба «Маладая сям'я» па тэме «Я і маё дзіця». Загадзя з бацькамі было праведзена анкетаванне для вызначэння наяўных цяжкасцей ва ўзаемадзеянні з іх дзецьмі. Пасяджэнне праходзіла ў актыўнай форме. Прысутным прапанавалі ўспомніць час чакання нараджэння іх дзяцей, распавесці аб рысах характару і жаданых паводзінах будучых дзяцей і супаставіць з рэальным становішчам спраў. У ходзе далейшых зносін мамы падзяліліся жыццёвымі цяжкасцямі. Спецыялісты ЦКРНіР у даступнай форме дапамаглі мамам размежаваць паняцці «актыўнае» і «гіперактыўнае» дзіця. Яны выкарыстоўвалі для гэтага тэст «Мой малыш», практыкаванне «Рысы характару», калектыўную працу«Кветкавая паляна».

Вынікам пасяджэння з'явілася рэфлексіўнае практыкаванне «Паветраны шарык», у ходзе якога былі вызначаны розныя прыёмы і формы работы па фарміраванні ўседлівасці ў дзяцей. Пасяджэнне бацькоўскага клуба прайшло ў актыўнай добразычлівай атмасферы.

Маладыя матулі прапанавалі наступнае пасяджэнне правесці сумесна з татамі. Гэта прапанова будзе рэалізавана на наступным пасяджэнні клуба «Маладая сям'я».

Л.А. Наркевіч,

настаўнік-дэфектолаг ДУА «ЦКРНіР г. п. Глуска»

http://ckro.glusk.edu.by/