Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.10.21

Акцыя «Моладзь за бяспеку!» стартуе ў Глускім раёне

4 кастрычніка ў Глускім раёне стартуе рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку", прымеркаваная да дня абвяшчэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, з мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці БМГАВП і прафесіі выратавальніка-пажарнага. Акцыя пройдзе ў 2 этапы і працягнецца да 15 кастрычніка.

У рамках 1 этапу, які пройдзе з 4 па 12 верасня, выратавальнікі разам з актывістамі БМГАВП наведаюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў, але не проста так, а для аказання дапамогі. Яны дапамогуць людзям у розных бытавых пытаннях: нарыхтуюць дровы, прыбяруць тэрыторыю, ўсталююць АПА.

У рамках 2 этапу, які пройдзе з 13 па 15 кастрычніка, мерапрыемствы пройдуць ва ўстановах адукацыі, дзе будуць арганізаваны тэматычныя сустрэчы, што асвятляюць дзейнасць БМГАВП.

Беражыце сябе, а ў выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 або 112!