Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.09.21

Аб арганізацыі працы па бяспецы дарожнага руху

З мэтай своечасовага папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў перыяд з 25 жніўня па 5 верасня 2021 года праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!", 27 жніўня 2021 года пад дэвізам "Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства!" прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

У ходзе гэтых мерапрыемстваў асноўныя намаганні праваахоўных органаў сканцэнтраваны на правядзенні прафілактычнай работы сярод дзяцей і бацькоў, кіроўцаў дзяржаўнага і асабістага транспарту, узмоцненым наглядзе за рухам транспарту і пешаходаў.

Таксама з мэтай прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ва ўстановах адукацыі раёна з 1 па 7 верасня бягучага года арганізоўвалася правядзенне Тыдня бяспекі дарожнага руху. У рамках дадзенага мерапрыемства ажыццяўлялася адпаведная прафілактычная работа сярод навучэнцаў (гутаркі аб неабходнасці захавання ПДР, пяціхвілінкі бяспекі, дэманстрацыі відэаматэрыялаў прафілактычнага характару, конкурсы і т.д.).