Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.07.21

Вас запрашае пажарна-выратавальны спорт!

Барацьба з надзвычайнымі сітуацыямі - гэта штодзённая карпатлівая праца, якая патрабуе высокай маральна-валявой падрыхтаванасці выратавальніка, наяўнасці ў яго сілы штангіста, рэакцыі фехтавальшчыка, хуткасці лёгкаатлета, спрыту і гнуткасці гімнаста. Усе гэтыя якасці закліканы фарміраваць і адточваць пажарна-выратавальны спорт.

У цяперашні час у праграму спаборніцтваў пажарна-выратавальнага спорту ўваходзяць наступныя віды праграмы: "Пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі", "Пад'ём па штурмавой лесвіцы на 4-й паверх вучэбнай вежы", "Пажарная эстафета 4х100 метраў" і "Баявое разгортванне ад мотапомпы".

Штогод пажарна-выратавальны спорт прыцягвае да сабе сотні маладых людзей. На спаборніцтвах выхоўваецца воля да перамогі, гартуецца характар, юнакі і дзяўчаты вучацца перамагаць, пераадольваючы сябе. Гэта ўменне спатрэбіцца ім як у барацьбе са стыхіяй, так і ў барацьбе з жыццёвымі цяжкасцямі і перашкодамі! Навучаючыся пажарна-выратавальнаму спорту, маладыя спартсмены ў далейшым змогуць звязаць сваю прафесійную дзейнасць з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях,  стаць ратавальнікамі.

Калі вы лічыце сябе мужным, валявым, самаадданым, марыце звязаць сваё жыццё з прафесіяй выратавальніка - Сардэчна запрашаем на секцыю "пажарна-выратавальнага спорту"!

Кантактныя тэлефоны:

у Глускім раёне

раб. + 3752230 72074 Вішнеўскі Андрэй Віктаравіч