Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.07.21

Удзел у спартыўна-культурным фестывалі "Вытокі"

17 ліпеня 2021 года педагогі і навучэнцы ўстаноў адукацыі Глускага раёна прынялі ўдзел у спартыўна-культурным фестывалі "Вытокі" ў горадзе Бабруйску.

Мерапрыемства праходзіць у розных гарадах Беларусі на працягу вясны-лета 2021 года і аб'ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў.

На свяце былі прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, шматлікія майстар-класы і семінары. На "Вытоках" кожны жадаючы мог пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёну, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў "Алімпійскім квэсце".