Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.06.21

Дасягненні педагогаў і выхаванцаў

У 2020/2021 навучальным годзе педагогі і выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсных мерапрыемствах рознага ўзроўню:

- дыплом 1 ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў "Зялёная школа" (выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Яслі-сад №3 г. п. Глуск" Савіцкая І.П.);

- дыплом 2 ступені ў міжнародным творчым конкурсе "Мой любімы казачны герой" у намінацыі "Выраб" (выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "Яслі-сад №3 г. п. Глуск" Савіцкая І.П.);

- дыплом 1 ступені ў намінацыі "Фатаграфія" міжнароднага творчага конкурсу "Мая сям'я" (выхаванцы пад кіраўніцтвам выхавальніка ДУА "Яслі-сад №3 г. п. Глуск" Савіцкай І.П.);

- дыплом 1 ступені ў міжнародным творчым конкурсе "На тэатральных падмостках" (намінацыя "Тэатральны касцюм"), 2 месца ў намінацыі "Тэатральная пастаноўка" (выхаванцы пад кіраўніцтвам выхавальніка ДУА» Яслі-сад №3 г. п. Глуск" Савіцкай І.П.);

- 5 дыпломаў 1 ступені, дыплом 2 ступені, 2 дыпломы 3 ступені ў міжнародным дыстанцыйным конкурсе інклюзіўнай мастацкай творчасці "Немагчымае магчыма" (выхавальнікі ДУА "Яслі-сад №3 г. п. Глуск" Мятлікава Л. А., Савіцкая І.П., Шпілеўская В. А., Баравая і. С., Ёшчык М. В.; настаўнік-дэфектолаг Кутковіч В. В.);

- дыплом 3 ступені ў дыстанцыйным творчым конкурсе "8 сакавіка" (выхаванцы пад кіраўніцтвам выхавальніка ДУА "Яслі-сад №3 г. п. Глуск" Зелянковай А. А.);

- 2 дыпломы 3 ступені ў міжнародным конкурсе чытальнікаў "Натхненне" (выхаванцы ДУА " Яслі-сад №4 г. п. Глуск» );

- дыплом 1 ступені, два дыпломы 2 ступені ў міжнародным конкурсе для педагогаў "ЛЭПбук як сродак навучання "(педагогі ДУА «Яслі-сад №4 г. п. Глуск " Радвіновіч Л. В., Лубкова М. В., Скубілава В. В.);

- дыплом 2 ступені ва Усерасійскім прафесійным конкурсе для спецыялістаў ДАУ "Лепшы ў прафесіі - 2021: настаўнік-лагапед" (настаўнік-дэфектолаг ДУА "Яслі-сад №4 г. п. Глуск " Русанава І. А.);

- дыплом 1 ступені і дыплом 2 ступені ў міжнародным прафесійным конкурсе для выхавальнікаў і спецыялістаў ДУ "Педагагічнае майстэрства выхавацеля" (выхавальнікі ДУА "Яслі-сад №4 г. п. Глуск" Радвіновіч Л. В. і Галамака Ж. У.);

- дыплом 2 ступені ў II Міжнародным дыстанцыйным конкурсе мастацтваў "Яркія агні" (выхаванка ДУА "Яслі-сад №4 г.п. Глуск" Арашкова Соф'я (музычны кіраўнік Ермакова Н. В.)).

- дыплом 2 ступені ў абласным творчым конкурсе "8 сакавіка" (выхаванка ДУА «Калаціцкі дзіцячы сад» Казлова Ульяна (выхавальнік Панкрацьева А. В.)).

Віншуем педагогаў і выхаванцаў з заслужанымі перамогамі,
жадаем поспехаў ва ўсіх пачынаннях!