Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.06.21

У Глуску адбыўся раённы выпускны баль

10 чэрвеня 2021 года на бульвары Грахоўскага адбыўся раённы выпускны баль для выпускнікоў устаноў адукацыі гарадскога пасёлка і некаторых устаноў адукацыі раёна.

У 2020/2021 навучальным годзе 81 навучэнец скончыў установы агульнай сярэдняй адукацыі. 10 выпускнікоў атрымалі атэстаты асаблівага ўзору (з залатым медалём).

Пасля ўзнагароджання медалістаў і ўручэння падзячных лістоў бацькам выпускнікі кожнай з устаноў танцавалі школьны вальс.

Ад усёй душы жадаем выпускнікам ўдачы на ўступных іспытах
і поспехаў у далейшым жыццеўладкаванні!