Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.05.21

У Бабруйску адбыўся рэспубліканскі "Апошні званок"

27-28 мая 2021 года ў Бабруйску адбыўся рэспубліканскі "Апошні званок", на які сабраліся каля 2 тысяч выпускнікоў з усёй краіны. На свята запрошаны лепшыя навучэнцы 11 класаў з усіх абласцей і Мінска. Прынялі ўдзел у свяце і выпускніцы ўстаноў адукацыі нашага раёна, якія падчас вучобы сталі пераможцамі розных конкурсаў і алімпід на ўзроўні вобласці і рэспублікі, - Чубан Анастасія (ДУА "СШ №2 г. п. Глуска") і Сяргеева Соф'я (ДУА "Гімназія г.п. Глуска").

Свята пачалося з ускладання кветак на плошчы Перамогі. Пасля чаго выпускнікі з аркестрам прайшлі па вуліцах горада: Сацыялістычная - Мінская - Урыцкага да СК "Бабруйск-Арэна". Там прайшла ўрачыстая лінейка ў рамках рэспубліканскага "Апошняга званка".

Пасля лінейкі для выпускнікоў арганізавалі канцэртную праграму і дыскатэку, а напрыканцы святочнага вечара - салют.

Жадаем выпускніцам выканання жаданняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!