Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.05.21

Віншуем пераможцу абласнога конкурсу

Установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» праводзіўся конкурс для настаўнікаў пачатковых класаў «Адкрыты ўрок». Мэта правядзення Конкурсу - вывучэнне і выяўленне эфектыўнага педагагічнага вопыту, распаўсюджванне новых педагагічных ідэй.

Для ўдзелу ў конкурсе былі прадстаўлены 140 відэазапісаў урокаў па сямі напрамках: інтэграваны ўрок; урок-даследаванне; урок па вучэбных прадметах «Працоўнае навучанне», «Выяўленчае мастацтва», «Музыка»; урок па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова»; урок па вучэбным прадмеце «Матэматыка»; урок па вучэбных прадметах «Беларуская літаратура (літаратурнае чытанне)», «Руская літаратура (літаратурнае чытанне)»; урок па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет».

Вызначэнне пераможцаў ажыццяўлялася з дапамогай адкрытага анлайн-галасавання, у якім маглі ўдзельнічаць усе жадаючыя.

Па выніках галасавання адным з пераможцаў стала
настаўнік ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Глуска»
Русакова Галіна Анатольеўна,
якая заняла 3 месца за ўрок па вучэбным прадмеце «Руская літаратура (літаратурнае чытанне)».

Віншуем Галіну Анатольеўну з выніковым удзелам
і жадаем ёй поспехаў ва ўсіх пачынаннях!