Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.04.21

Падведзены вынікі раённага этапу творчага конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка"

У адпаведнасці з загадам аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама № 119 ад 31.03.2021г., з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі праведзены раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі  наступных узроставых груп: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы; 9-10 класы.

На раённы этап конкурсу прадстаўлена 36 відэазапісаў выступленняў навучэнцаў.
Канкурсанты прадстаўлялі  відэазапісы выразнага чытання аднаго твора (верша або празаічнага ўрыўка, закончанага па сэнсе) па памяці альбо з выкарыстаннем друкаванага тэксту. 

28 красавіка 2021 года ў ДУА "Гімназія г.п.Глуска" падведзены вынікі конкурсу.

Пераможцамі сталі:

Ва ўзроставай групе 1-4 класы:

I  месца - Лось Ягор, навучэнец ДУА "СШ №2 г.п.Глуска";

I  месца - Касько Аляксей,  навучэнец ДУА "Гімназія г.п.Глуска";

II  месца - Паўлава Елізавета, навучэнка ДУА "СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска";

II  месца - Мароз Дзіяна, навучэнка ДУА "Гімназія г.п.Глуска";

III  месца - Петухова Дар'я, навучэнка ДУА "СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска";

III  месца - Косціна Таццяна, навучэнка ДУА "Санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй";

III  месца - Данілава Соф'я, навучэнка ДУА "Усцярхоўскі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа".

Ва ўзроставай групе 5-6 класы:

I  месца - Сідаровіч Сафія, навучэнка ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";

II  месца - Масюк Ангеліна, навучэнка ДУА "СШ №2  г.п.Глуска";

II  месца - Падгорная Вікторыя, навучэнка ДУА "Завалочыцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";

III  месца - Грамыка Марыя, навучэнка ДУА "Завалочыцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";

III  месца - Кумагер Яраслаў, навучэнец ДУА "Санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй".

Ва ўзроставай групе 7-8 класы:

I  месца - Касцюкевіч Сцяпан, навучэнец ДУА "Гімназія г.п.Глуска";

II  месца - Шчэрба Яўгеній, навучэнец ДУА "СШ №2  г.п.Глуска";

III  месца - Галамака Анастасія, навучэнка ДУА "СШ №2  г.п.Глуска".

Ва ўзроставай групе 9-10 класы:

I  месца - Крупская Таццяна, навучэнка ДУА "Клетненскі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";

II  месца - Раговіч Кірыл,  навучэнец ДУА "Гімназія г.п.Глуска";

II  месца - Федзюковіч Максім, навучэнец ДУА "Санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй";

III  месца - Мышкавец Дар'я, навучэнка ДУА "Гімназія г.п.Глуска";

III  месца - Ларына Дар'я, навучэнка ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа";

III  месца - Багдановіч Яўгеній, навучэнец ДУА "Заеліцкі НПК дзіцячы сад - сярэдняя школа".

Пры падвядзенні вынікаў прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, якія атрымалі ўзнагароды сваіх навучэнцаў.

Відэазапісы выступленняў навучэнцаў, якія занялі 1 месца, будуць прымаць удзел у абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка".

Віншуем пераможцаў конкурсу і педагогаў,
жадаем поспехаў ва ўсіх справах!