Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.04.21

Раённае метадычнае аб'яднанне намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце па тэме «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў як асноўны напрамак ідэалагічнай работы»

З мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці ў галіне грамадзянска-патрыятычнага выхавання 14 красавіка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.п.Глуска" адбылося раённае метадычнае аб'яднанне намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тэме: "Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў як асноўны напрамак ідэалагічнай работы".

У працэсе пасяджэння намеснікі вызначылі асаблівасці арганізацыі патрыятычнага выхавання, абмеркавалі магчымасці выкарыстання інтэрактыўных формаў, метадаў і прыёмаў працы з навучэнцамі ў сістэме грамадзянска-патрыятычнага выхавання, пазнаёміліся з практыкай рэалізацыі сучасных падыходаў да грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №2 г. п.Глуска".


У выніку пасяджэння выпрацаваны канкрэтныя рэкамендацыі па рашэнні праблемы грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.