Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.04.21

Праект Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" у ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска"

На базе ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.Глуска" у канцы сакавіка арганізавана сустрэча законных прадстаўнікоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, з прадстаўнікамі праекта.

Праект рэалізуецца грамадскай дабрачыннай арганізацыяй "Беларускі дзіцячы хоспіс"(каардынатар праекта) у партнёрстве з дабрачыннай арганізацыяй "HealsProm" (Вялікабрытанія), а таксама мясцовымі партнёрамі - асветніцкай праваабарончай установай «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», Магілёўскім абласным аддзяленнем Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд" (БДФ) і Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем бацькоў неданошаных дзяцей "Рана" пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Нацыянальны каардынатар праекта - Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Дадзены праект накіраваны на абарону і падтрымку патрэбаў адной з самых уразлівых груп у беларускім грамадстве - дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця.

Прадстаўнікі абласнога аддзялення РГА "Беларускі дзіцячы фонд" "абудзілі" жаданне законных прадстаўнікоў супрацоўнічаць, ажыццяўляць канструктыўнай ўзаемадзеянне, не замыкацца ў сваіх праблемах, а рухацца наперад, дзейнічаць і заняць актыўную жыццёвую пазіцыю, таму што дзіця з інваліднасцю - гэта не прысуд. Жыццё не спыняецца, яно змяняецца. І законным прадстаўнікам трэба ведаць пра свае магчымасці, якія могуць быць рэалізаваны ў Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку дзякуючы дзейнасці БДФ.

Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі Беларускага дзіцячага фонду падарылі кожнаму законнаму прадстаўніку сертыфікаты РУП "Фармацыя" на набыццё неабходных для дзяцей лекаў і сродкаў гігіены.

Гэтая сустрэча - толькі пачатак новых праектаў, якія могуць быць апрабаваны і рэалізаваны ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь дзякуючы рознапланавай паступальнай дзейнасці спецыялістаў БДФ, неабыякавых да праблем уразлівых слаёў грамадства і якія дэманструюць рэальныя вынікі сваёй дзейнасці на практыцы.

 Сяргейчык Людміла Аляксандраўна,
дырэктар ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска"