Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.03.21

Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

13.03.2021г. на базе ДУА «Гімназія г.п.Глуска» прайшлі раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках раённай Спартакіяды школьнікаў-2021.

Спаборніцтвы праводзіліся асобна сярод сельскіх і гарадскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сельскія ўстановы спаборнічалі зборнай камандай у змешаным валейболе. На пляцоўцы падчас гульні павінна было гуляць не менш двух дзяўчат.

Пераможцамі сярод сельскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сталі:

1 месца - ДУА «Заеліцкі НПК дз/с-сш»,

2 месца - ДУА «Завалочыцкі НПК дз/с-сш»,

3 месца - ДУА «Усцярхоўскі НПК дз/с-сш».

Гарадскія ўстановы спаборнічалі асобна сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008гг. нараджэння.

Пераможцам сярод дзяўчат і юнакоў стаў дружны калектыў ДУА «СШ № 1 г.п.Глуска»,

2 месца ў спартсменаў ДУА «Гімназія г.п.Глуска»,

3 месца - ДУА «СШ № 2 г.п.Глуска».

Метадыст ДУА «Глускі РВМК»
Купчэня М.І.