Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.03.21

Самае пяшчотнае свята ў ЦКРНіР

Што можа быць больш пяшчотным, чым слова "матуля"?! У дзяцінстве ўсе адчуваюць далікатныя маміны рукі і вусны, пяшчотны голас мамінай калыханкі, пяшчотны і напоўнены бязмернай любоўю погляд мамы. Дзеці растуць, але далікатны дзіцячы тактыльны кантакт яны пранясуць з сабой усё жыццё. І, вядома ж, як толькі малыя пачынаюць ўсведамляць сваё "Я", яны імкнуцца падарыць сваім матулям хвілінкі пяшчоты, якія выяўляюцца ў бясконцых "абдымашках - пацалунках", падаруначках і мілых неспадзеўках.

Вось і надыходзіць Міжнародны жаночы дзень. Кожны год педагогі ЦКРНіР рыхтуюць святочную праграму, якая дазваляе мамам навучэнцаў раскрыць іх таленты і магчымасці.

У гэтым годзе нашым выдатным матулям трэба было выканаць два хатнія заданні. Першае - напісаць "сачыненне" на тэму "Маё хобі". Як шмат цікавага і дзіўнага даведаліся педагогі пра ўнутраны свет, мары і дзіцячыя захапленні мам. З'явіліся цікавыя ідэі для будучых святаў.

Другое хатняе заданне "Любімыя смачнасці дзяцей". Гэтымі шэдэўрамі матулі песцяць сваіх любімых дзетак пастаянна дома і адзін раз у год ладзяць агульнае чаяванне ў ЦКРНіР.

Цэлы тыдзень дзеці рыхтавалі святочныя паштоўкі для сваіх любімых матуль. Яркія паштоўкі, зробленыя дзецьмі з дапамогай педагогаў, - падарунак, які матулі заўсёды прымаюць са слязамі на вачах, таму што іх "асаблівыя" дзеці ў сценах ЦКРНіР з'яўляюцца звычайнымі вучнямі, якія ўмеюць многае, што і звычайныя аднагодкі.

Прагучалі самыя цёплыя словы падзякі ў адрас педагагічнага калектыву. Усе ўдзельнікі мерапрыемства шчыра радаваліся поспехам дзяцей, атрымалі мноства прыемных сюрпрызаў, зарадзіліся вясновым настроем.

Ермаловіч В.А., 
выхавальнік ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска»