Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.02.21

Пасяджэнне МА "Асаблівасці работы пры парушэннях паводзін дзяцей з АПФР"

25 лютага 2021 года на платформе Zoom.us адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання педагогаў сістэмы спецыяльнай адукацыі па тэме "Асаблівасці работы пры парушэннях паводзін дзяцей з АПФР". На пасяджэнні прысутнічалі настаўнікі-дэфектолагі ўстаноў адукацыі, выхавальнікі груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных груп.

Педагогі абмеркавалі асаблівасці паводзін дзяцей з парушэннямі аўтыстычнага спектру, выявілі метады пераадолення праблем у паводзінах дзяцей дадзенай катэгорыі, раскрылі механізмы рэалізацыі эфектыўных шляхоў пераадолення парушэнняў паводзін у дзяцей з АПФР школьнага ўзросту, вызначылі напрамкі псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей з парушэннем паводзін і зносін.

У выніку пасяджэння спецыялісты намецілі шляхі пераадолення праблемных паводзін у дзяцей з АПФР.