Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.21

Пакарміце птушак зімой!

Такую акцыю арганізавалі настаўнікі спецыяльных класаў ЦКРНіР. У ходзе мерапрыемстваў, прымеркаваных дадзенай акцыі, навучэнцы пазнаёміліся з зімуючымі ў Беларусі птушкамі, даведаліся, чым можна карміць птушак, каб не прычыніць ім шкоду.

І педагогі, і законныя прадстаўнікі, і навучэнцы прынялі ўдзел у зборы кармоў для птушак - атрымаліся цэлыя засекі зярняткаў, семак, яблыкаў, сала і інш.

На ўроках працоўнага навучання педагогамі сумесна з дзецьмі, якім даступная гэтая дзейнасць, вырабілі кармушкі для птушак - вось ужо сапраўды няма мяжы чалавечай фантазіі і творчасці.

Кармушкі прымацаваныя на дрэвы - і зараз усё жадаючыя могуць паназіраць, якія птушкі прылятаюць, каб падсілкавацца.

На ўроках выяўленчай дзейнасці дзеці малявалі на тэму: «Пакормім птушак зімой», арганізавана выстава дзіцячых работ.

Праведзеная акцыя прынесла не толькі карысць птушкам, але і даставіла задавальненне дзецям, якія займаліся карыснай калектыўнай дзейнасцю.

Сапраўдную зіму, якая выдалася ў гэтым годзе, дзеці вывучаюць сапраўды, ва ўсіх яе праявах.

Намеснік дырэктара ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска" І.П.Ганакова