Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.02.21

Раённыя спаборніцтвы па плаванні сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках раённай Спартакіяды школьнікаў-2021

6 лютага 2021 года на базе басейна ДУА «Гімназія г.п.Глуска» прайшлі раённыя спаборніцтвы па плаванні сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках раённай Спартакіяды школьнікаў-2021.

Спаборніцтвы насілі асабіста-камандны характар.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 35 юнакоў 2005 года нараджэння і маладзей і дзяўчат 2006 года нараджэння і маладзей. Навучэнцы ўстаноў спаборнічалі ў 3-х відах праграмы: юнакі і дзяўчаты - плаванне вольным стылем 50 м., 100 м. і эстафетнае плаванне 4 х 50 м. вольным стылем.

Пераможцамі ў асабістым заліку сярод дзяўчат на дыстанцыі 50 м. вольным стылем сталі:

1-е месца - Глаз Вікторыя (ДУА «СШ № 1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»),

2-е месца - Маржэвіч Варвара (ДУА «СШ № 1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»),

3-е месца - Селенчык Ксенія (ДУА «Гімназія г.п.Глуска»).

У эстафетным плаванні 4х50 м. сярод дзяўчат стартавалі 2 каманды.

1-е месца занялі навучэнцы ДУА «СШ № 1  імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»,

2-е месца - ДУА "Гімназія г.п.Глуска».

На дыстанцыі 50 м. вольным стылем юнакі:

1-е месца - Валадзько Арцём (ДУА «СШ № 1  імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»),

2-е месца - Трыбуш Міхаіл (ДУА «Гімназія г.п.Глуска»),

3-е месца - Сокал Алег (ДУА «Гімназія г.п.Глуска»).

На дыстанцыі 100 м. вольным стылем юнакі:

1-е месца - Рогович Кірыл (ДУА «Гімназія г.п.Глуска»),

2-е месца - Бествіцкі Станіслаў (ДУА «СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»),

3-е месца - Скубілаў Аляксандр (ДУА «Гімназія г.п.Глуска»).

У эстафетным плаванні 4х50 м. сярод юнакоў пераможцамі сталі:

1-е месца занялі навучэнцы ДУА «СШ № 1  імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»,

2-е месца - ДУА "Гімназія г.п.Глуска». 3-е месца - ДУА «СШ № 2 г.п.Глуска».

У агульнакамандным заліку 1-е месца занялі навучэнцы ДУА «Гімназія г.п.Глуска»,
2-е месца - навучэнцы ДУА «СШ № 1  імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска»,
3-е месца - навучэнцы ДУА «СШ № 2 г.п.Глуска».

Метадыст ДУА«Глускі РВМК» 
Купчэня М.І.