Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.02.21

Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week - 2021)

C 22 па 28 сакавіка 2021 г. у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week - 2021) пад дэвізам «Беражы сябе, беражы свае грошы».

Тэматычны акцэнт будзе зроблены на пытаннях лічбавай пісьменнасці ў фінансавай сферы.

Арганізацыйную і інфармацыйную дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі акажуць супрацоўнікі банкаў і іншыя ўдзельнікі фінансавага рынку.

Асноўным мерапрыемствам Нацыянальнага банка ў рамках Global Money Week - 2021 будзе правядзенне конкурсу відэаблогераў «Грошы маюць значэнне». У 2021 годзе ўдзельнікам конкурсу прапануецца раскрыць адну або некалькі тэм, якія тычацца лічбавай бяспекі асабістых фінансаў.

Інфармацыя аб правядзенні конкурсу, макет рэкламнай ўлёткі, Палажэнне аб правядзенні конкурсу видеоблогеров размешчаны на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай пісьменнасці насельніцтва www.fingramota.by  і на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь http://edu.gov.by/ Сістэма адукацыі / Агульная сярэдняя адукацыя / Фінансавая пісьменнасць, а таксама на сайце УА «МДАІРА».