Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.02.21

Спаборніцтвы па зімовым мнагабор'і "Здароўе"

З мэтай стварэння фізкультурна-спартыўнага руху ў раёне, павышэння эфектыўнасці фізічнага выхавання навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; фарміравання асноў здаровага ладу жыцця вучняў праз іх прыцягненне да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам; вызначэння пераможцаў для ўдзелу ў абласных спаборніцтвах 28-29 студзеня 2021 года адбыліся спаборніцтвы сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімовым і летнім мнагабор'і "Здароўе" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь-2021.

Склад каманды ад установы - 14 вучняў (па адным хлопчыку і адной дзяўчынцы, якія навучаюцца ў 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11 класах).

Зімовае мнагабор'е «Здароўе» складалася з:

- скачка ў даўжыню з месца;

-згінання і выпроствання рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі, дзяўчаты);

- падцягвання на высокай перакладзіне (хлопчыкі, юнакі);

- стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча «стоячы без ўпора і без апоры на стойку» дыстанцыя 10 метраў, мішэнь 8 (дадзены выгляд з'яўляецца абавязковым толькі для вучняў 9-11 класаў, якім на момант правядзення спаборніцтваў споўнілася 14 гадоў);

лыжных гонак на 1 км, 2 км, 3 км. выпадку адсутнасці снега- бег 1000м., 1500м., 3000м.

У выніку спаборніцтваў сярод сельскіх устаноў адукацыі

1 месца заняла каманда ДУА "Заеліцкі НПК дз / с - сш",

2 месца - каманда ДУА "Клетненскі НПК дз / с - сш",

3 месца - каманда ДУА "Усцярхоўскі НПК дз / с - сш".

Сярод гарадскіх устаноў адукацыі месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - каманда ДУА "Гімназія г.п.Глуска",

2 месца - каманда ДУА "СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п.Глуска",

3 месца - каманда ДУА "СШ №2 г.п.Глуска".