Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.01.21

Адбылося метадычнае аб'яднанне загадчыкаў ўстановамі дашкольнай адукацыі і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці

З мэтай стварэння ўмоў для забеспячэння даступнай якаснай дашкольнай адукацыі выхаванцаў праз павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі
26 студзеня 2021 года ў ДУА "Яслі-сад №3 г.п.Глуск» адбылося метадычнае аб'яднанне загадчыкаў і намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі на тэму "Сучасныя аспекты інфармацыйна-метадычнага забеспячэння дзейнасці кіраўніка ўстановы, у якой рэалізуецца адукацыйная праграма дашкольнай адукацыі».

У працэсе пасяджэння кіраўнікі падзяліліся вопытам работы па тэме метадычнага аб'яднання, абмеркавалі актуальныя пытанні планавання і прагназавання дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах абнаўлення вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання, павышэння іміджу і прэстыжу ўстановы дашкольнай адукацыі з дапамогай афіцыйнага сайта.

На пасяджэнні МА прысутнічаў тэхнолаг ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Глускага раёна» Раіса Ягораўна Свірыдава, якая расказала аб асаблівасцях арганізацыі харчавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

У практычным блоку кіраўнікі пазнаёміліся, якім чынам ажыццяўляецца эстэтычнае развіццё выхаванцаў і стварэнне ўмоў для карэкцыйна-адукацыйнай работы.