Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.01.21

"Спэшыал Алімпікс" працягвае працу ў нашым раёне

У 2020/2021 навучальным годзе працягваецца супрацоўніцтва з Грамадскім аб'яднаннем «Беларускі камітэт Спэшыал Алімпікс». У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй супрацоўніцтва ажыццяўляецца дыстанцыйна, у онлайн-фармаце.

20 студзеня 2021 года на платформе Zoom.us адбылася канферэнцыя для бацькоў і педагогаў на тэму «Уплыў фізкультуры і спорту на псіхічнае развіццё дзяцей». Педагогі і бацькі абмеркавалі, якім чынам фізкультура і спорт ўплываюць на развіццё дзяцей, выявілі праблемы ў арганізацыі фізкультурнай дзейнасці дзяцей, вызначылі шляхі іх рашэння.

22 студзеня 2021 года на платформе Zoom.us адбылася канферэнцыя для валанцёраў Спэшыал Алімпікс. Удзельнікі канферэнцыі актуалізавалі ўяўленні аб дзейнасці валанцёраў, падвялі вынікі сваёй дзейнасці, намецілі шляхі далейшага супрацоўніцтва.