Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.01.21

Метадычнае аб'яднанне спецыялістаў сістэмы спецыяльнай адукацыі "Развіццё фанематычнага ўспрымання ў дзяцей з парушэннямі мовы"

15 студзеня 2021 года на платформе Zoom адбылося метадычнае аб'яднанне настаўнікаў-дэфектолагаў на тэму "Развіццё фанематычнага ўспрымання ў дзяцей з парушэннямі маўлення".

У выніку пасяджэння педагогі вызначылі ролю фанематычнага ўспрымання ў развіцці маўлення дзяцей, ахарактарызавалі асаблівасці развіцця фанематычнага ўспрымання ў дзяцей з парушэннямі маўлення, разгледзелі магчымасці прымянення гульнявых прыёмаў у працэсе развіцця фанематычнага ўспрымання у навучэнцаў з парушэннямі маўлення.

Кожны педагог падзяліўся вопытам работы па вырашэнню гэтай праблемы, падзяліўся метадамі і прыёмамі работы, накіраванымі на развіццё фанематычнага ўспрымання ў дзяцей з парушэннямі маўлення.