Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.01.21

Стары Новы год

Існуюць вельмі прыгожыя народныя традыцыі, якія хочацца захоўваць і падтрымліваць. Адна з іх - Калядныя мерапрыемствы, арганізаваныя напярэдадні Старога Новага года. Яркае касцюмаванае свята сумесна з навучэнцамі падрыхтавалі настаўнікі спецыяльных класаў ЦКРНіР, якія функцыянуюць на базе ДУСА «Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з АПФР».

Цыганка, дзед і баба, каза і іншыя персанажы гэтага гарэзлівага дзейства арганізавалі па-сапраўднаму шумнае і вясёлае свята для ўсіх выхаванцаў і супрацоўнікаў дома- інтэрната. У гэтым годзе мерапрыемства было арганізавана на свежым паветры, таму калядныя вершы, дыялогі, прыпеўкі падхоплівалі ўсе. Ліха скакалі пад гармонік і бубен, вадзілі карагоды і частавалі ўсіх прысмакамі.

Свежае марознае паветра і добры настрой - у скарбонку здаровага ладу жыцця.

І хай традыцыі захоўваюцца!

 

І.П.Ганакова,
намеснік дырэктара
ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска»