Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.01.21

Раённае свята "Калядныя сустрэчы"

5 студзеня 2021 года ў рамках акцыі "Нашы дзеці" ў цэнтры культуры і вольнага часу «Арыён» адбылося раённае свята "Калядныя сустрэчы".  У ім прынялі ўдзел навучэнцы, якія вызначыліся ў вучобе, з'яўляюцца пераможцамі конкурсаў рознага ўзроўню.

Прызёраў абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсаў і алімпіяд павіншаваў старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха і ўручыў ім салодкія падарункі і грашовыя прэміі.

Пасля ўзнагароджання дзеці паглядзелі займальную казку "Чароўная сіла", якую падрыхтавалі работнікі цэнтра культуры і вольнага часу «Арыён».