Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.12.20

Навагоднія дзівосы

Дабрачынны навагодні ранішнік для навучэнцаў і дзяцей ранняга ўзросту ДУА "ЦКРНіР г. п. Глуска" сёлета быў арганізаваны па ўзгадненні з кіраўніцтвам ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна" на базе абноўленага будынка кінатэатра "Арыён".

Казачная атмасфера, створаная спецыялістамі цэнтра культуры і вольнага часу "Арыён", па-сапраўднаму заваражыла і дзяцей, і дарослых. Яркія, бліскучыя шматлікімі агнямі і фарбамі фотазоны, прыбраныя калядныя вяночкі і арыгінальныя аўтарскія навагоднія цацкі і гірлянды нікога не пакінулі абыякавымі. А добрыя і вясёлыя вавёрачка і зайчык забаўлялі дзяцей, гулялі вакол прыгажуні елкі, шукалі гаспадыню згубленай рукавічкі.

Снягурка ў дзівосным строі праспявала песню, захапіла ўсіх прысутных у навагодні карагод.

А спяваючы Дзед Мароз - гэта сапраўдны навагодні цуд. Акрамя таго, Дзед Мароз гуляў з удзельнікамі ранішніка ў снежкі і танцаваў з дзецьмі вакол елкі.

Дзеці разам з законнымі прадстаўнікамі падрыхтавалі Дзеду Марозу падарункі, за якія ён дзякаваў кожнаму дзіцяці і частаваў цукеркамі.

Кульмінацыяй свята стала віншаванне начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама Святланы Мікалаеўны Лісіцы, якая разам з Дзедам Марозам і Снягуркай уручыла кожнаму дзіцяці салодкі падарунак.

Добрую казку не хочацца адпускаць, таму ва ўсіх дзяцей была магчымасць сфатаграфавацца з Дзедам Марозам, Снягуркай, Вавёрачкай і Зайчыкам.

Словы падзякі ўсім спецыялістам, якія падарылі дзецям і дарослым гэта навагодні цуд, сказала дырэктар ЦКРНіР Людміла Аляксандраўна Сяргейчык.

У цуды трэба верыць - і яны абавязкова здзяйсняцца!

Л.А.Сяргейчык,
дырэктар ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска»