Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.12.20

Навагодняя традыцыя

Кожны год напярэдадні навагодніх святаў у госці да дзяцей, якія навучаюцца ў ЦКРНіР, прыходзяць прадстаўнікі дзіцячай арганізацыі БРПА.

Снежань 2020 года не стаў выключэннем. Дзед Мароз і Снягурка прынеслі падарункі, якім так радуюцца ўсе дзеці. Дзед Мароз распавёў, што навучэнцы ўсіх устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у акцыі «Цуды на Каляды». З рук добрага чараўніка янавучэнцы ЦКРНіР атрымалі канцылярскія прыналежнасці, мячы, развіваючыя гульні і цацкі.

Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай дзеці, педагогі і госці вадзілі першы сёлета карагод. Снягурка перадала самыя добрыя пажаданні ад ўсіх членаў піянерскіх арганізацый. Хочацца верыць, што ўсе пажаданні абавязкова споўняцца.

Якім бы складаным ні выдаўся гэты год, традыцыі працягваюць жыць, і, значыць, усё будзе добра.

Мы кажам дзякуй нашым юным сябрам, жадаем ім выканання самых запаветных жаданняў.

 

Г.Л. Піліповіч,
педагог-псіхолаг ДУА «ЦКРНіР г.п.Глуска»