Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.12.20

"Любімыя развівайкі" у ДУА "ЦКРНіР г.п.Глуска"

Згодна з планам дзейнасці настаўнікаў спецыяльных класаў, якія функцыянуюць на базе ДУСА "Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з АПФР", арганізавана выстава аўтарскіх дыдактычных дапаможнікаў пад назвай "Любімыя развівайкі".

Івашчанка А. С. падрыхтавала дапаможнік "Нашы памочнікі-органы пачуццяў" для дзяцей дашкольнага ўзросту з ТМП. Дапаможнік спрыяе ў гульнявой форме пашыраць веды дзяцей аб органах пачуццяў.

Шамятун С. А. вырабіла шматфункцыянальны дапаможнік "Дыдактычныя гульні" для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту з ТМП, якое прызначана для вырашэння адукацыйных задач па многіх тэмах вучэбнай праграмы, дапамагае дзецям пазнаёміцца з цацкамі, хатнімі жывёламі і іх дзіцянятамі, дзікімі жывёламі; атрымаць веды аб гародніне, садавіне і грыбах; колеры і геаметрычных фігурах; транспарце і г.д. Дапаможнік "Дыдактычныя гульні" выкарыстоўваецца пры вырашэнні адукацыйных задач на занятках "Практычная матэматыка", "Працоўнае навучанне", "Камунікацыя", "Сацыяльная адаптацыя", а таксама ў развіцці сэнсорнай сферы навучэнцаў з ТМП.

Марціновіч А. У. прадставіла на выставу дыдактычны дапаможнік "Чароўны сундучок", які прызначаны для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Дыдактычныя гульні гэтага дапаможніка дапамагаюць развіваць ўспрыманне колеру, формы і велічыні, дробную маторыку рук і тактыльнае ўспрыманне, стымулююць маўленчае развіццё дзіцяці.

Пыпаць А. У. вырабіла развіваючую кнігу "Поры года" для навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту з ТМП. Галоўная задача дадзенай  кнігі - гэта вывучэнне і паўтарэнне пор года. Выкананне заданняў накіравана на развіццё мыслення, дробнай маторыкі, успрыманне колеру і інш.

Харц Л. П. для ўдзелу ў выставе прадставіла дапаможнік "Геаметрык". Кожная старонка прадугледжвае розныя гульнявыя заданні на развіццё зрокавага ўспрымання, колеру, формы, памеру і велічыні, развіццё маўлення і мыслення.

Анцюшэня С. У. вырабіла тактыльную гульню "Поры года", якая прызначана для развіцця ў навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту з ТМП пазнавальнай актыўнасці, дробнай маторыкі, зрокавай увагі, слыхавога ўспрымання і інш.

Грышына Я. У. прадставіла свой дапаможнік "Кулінарыя для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю", у якім распрацаваны тэхналагічныя карты, розныя, даступныя для падрыхтоўкі дзецьмі з АПФР, рэцэпты страў, інструкцыі па ТБ і інш.

Апошнія тры гады адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю практычнай дзейнасці настаўнікаў спецыяльных класаў, якія актыўна прымаюць удзел у творчых і прафесійных конкурсах, выставах , прэзентацыях і інш.

 

І.П.Ганакова, намеснік дырэктара