Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.12.20

Свята пачынаецца!

11 снежня 2020 года ў рамках акцыі "Нашы дзеці" дзяржаўную ўстанову адукацыі "Цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. Глуска» наведалі госці. Да навучэнкі ІІІ класа Балейкі Анастасіі прыехаў Гарошкін Аляксандр Рыгоравіч, які ўзначальвае Магілёўскую абласную арганізацыю РГА "Белая Русь". Як сказаў Аляксандар Рыгоравіч, для яго гэтая місія вельмі важная, таму што ўпершыню знаходзіцца ва ўстанове падобнага тыпу. Разам са старшынёй Глускай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Святланай Мікалаеўнай Лісіцай яны паглядзелі ўмовы, створаныя для дзяцей з інваліднасцю, пагутарылі з педагогамі і законнымі прадстаўнікамі.

Аляксандр Рыгоравіч перадаў Балейка Анастасіі вельмі важны і неабходны для яе падарунак-хадункі. У пачатку навучальнага года дзяўчынка зрабіла свае першыя самастойныя крокі з дапамогай і падтрымкай. А дзякуючы такому выдатнаму падарунку, які дзяўчынка апрабавала ў прысутнасці гасцей, яна зможа крочыць без дапамогі старонніх.

Святлана Мікалаеўна Лісіца таксама павіншавала ўсіх навучэнцаў з надыходзячым Новым годам і ўручыла падарункі.
Напярэдадні навагодніх святаў заўсёды хочацца верыць у выкананне запаветных жаданняў, а, часам, і ў цуды.
У Анастасіі і яе мамы сёння споўнілася жаданне.
Акцыі працягваюцца, і яшчэ многія дзеці, дзякуючы неабыякавым людзям, змогуць атрымаць доўгачаканыя падарункі.

Людміла Аляксандраўна Сяргейчык,
дырэктар ДУА " ЦКРНіР г. п. Глуска"