Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.12.20

"Мы ўсміхаемся гэтак жа, як усе"

Цыкл мерапрыемстваў пад такой назвай правялі настаўнікі спецыяльных класаў ДУА "ЦКРНіР г.п. Глуска", якія функцыянуюць на базе ДУСА "Веснаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з АПФР" напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў.

Мерапрыемствы ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй праводзіліся ў класах. Падрыхтаваны вясёлыя конкурсы, тэатралізаваныя жартоўныя сцэнкі і пацешкі, музычныя рухомыя гульні і многае іншае. Галоўная ўмова - каб дзеці радаваліся і ўсміхаліся.

У кожным класе выразалі далонькі з кардона і арганізоўвалі фотасесіі.

Вынік гэтай дзейнасці - сонейка з далоней і фота дзяцей, якія ўсміхаюцца і кажуць: "Мы ўсміхаемся гэтак жа, як усе!»

І.П. Ганакова,
намеснік дырэктара ДУА"ЦКРНіР г.п.Глуска"