Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.11.20

Выстава "Восеньскія фантазіі"

У лістападзе ў ДУА "Калаціцкі дзіцячы сад" была арганізавана выстава "Восеньскія фантазіі". У ёй прынялі ўдзел бацькі і дзеці другой малодшай і рознаўзроставай групы. Усе работы адрозніваюцца фантазіяй, маляўнічасцю, разнастайнасцю выкарыстоўваюцца прыродных матэрыялаў, гародніны і садавіны.

Конкурс работ прайшоў па трох намінацыях: "Лясныя фантазіі", "Агародныя фантазіі" і "Восеньская ідэя".
У намінацыі "Лясныя фантазіі" месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца атрымала работа "Царства павука" Данііла Арэхаўскага;

2 месца - "Вожык з кошыкам" Насці Янчыленка;

3 месца - "Уліткі на палянцы" Максіма Прытыка.

У намінацыі "Агароднія фантазіі":

1 месца – «Слонік і чарапаха» Цімафея Рапрынцава;

2 месца - "Капусны Калабок" Аліны Лутавінавай;

3 месца - "Восеньскі вянок" Ульяны Фядзянінай.

У намінацыі "Восеньская ідэя":

1 месца - "Вожык на лясной палянцы" Захара Пугачова;

2 месца - "Восеньскі мухамор" Арцёма Кудзелкі;

3 месца "Букет восені" Ульяны Бабковай.

Сумесная творчасць бацькоў і дзяцей выклікала ў іх шмат станоўчых эмоцый і творчых ідэй. А таксама дапамагла бацькам лепш разгледзець у сваіх дзецях скрытыя здольнасці.

У выніку ўсе бацькі і дзеці, якія прынялі ўдзел у выставе,  узнагароджаны дыпломамі.