Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.11.20

Рэспубліканская акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

2 лістапада ў Глускім раёне стартавала рэспубліканская акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!»

Штогод у Беларусі амаль тысяча пажараў адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. З пачатку гэтага года больш за 200 чалавек сталі ахвярамі агню з-за згубленай цыгарэты. Для прыцягнення ўвагі да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання пры курэнні ратавальнікі з 2 лістапада правядуць акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!». Акрамя работнікаў МНС, у акцыі возьмуць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, а таксама прадстаўнікі іншых арганізацый.

Мерапрыемствы пройдуць у чатыры этапы. У першы дзень акцыі ўдзельнікі праедуць па «Маршруце бяспекі» і наведаюць цэнтральныя вуліцы Глуска, а таксама населеныя пункты Глускага раёна, каб расказаць пра бяспеку як мага большай колькасці людзей.

Другі этап пачнецца 9-га і працягнецца да 13-га лістапада. На працягу тыдня ратавальнікі будуць сустракацца з людзьмі ў арганізацыях і на прадпрыемствах. З работнiкамi пагавораць аб правілах пажарнай бяспекі, раскажуць аб праблеме неасцярожнага курэння і нават будуць мяняць цыгарэты на больш карысныя прадметы ад выратавальнікаў.

Трэці этап акцыі пройдзе 16-20 лістапада, у перыяд якога ратавальнікі наведаюць школы раёна. Спецыяльна для моладзі падрыхтаваны інтэрактыўныя мерапрыемствы і тэматычныя конкурсы. Таксама у гэты перыяд адбудзецца «Адкрыты дыялог».

На фінальным этапе, які адбудзецца 26 лістапада, работнікі МНС правядуць маштабнае мерапрыемства ў сельскай мясцовасці.

Падчас правядзення акцыі ратавальнікі актыўна запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых. Сумесныя намаганні дазволяць данесці карысныя веды пра бяспеку шырокай аўдыторыі.