Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.09.20

Бегчы - значыць жыць!

26 верасня 2020 года на стадыёне г.п.Глуска адбылася раённая Спартакіяда школьнікаў па лёгкаатлетычным кросе.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел:

5 клас - 2 чал. (1 хлопчык + 1 дзяўчынка), 6 клас - 2 чал. (1 + 1), 7 клас - 2 чал. (1 + 1), 8 клас - 2 чал. (1 + 1), 9 клас - 2 чал. (1 + 1), 10 клас - 2 чал. (1 + 1), 11 клас - 2 чал. (1 +1).

Праграма спаборніцтваў ўключала ў сябе наступныя дыстанцыі:
5 - 6 клас дзяўчынкі - 500 м.,
5 -6 клас хлопчыкі - 800 м.,
7 - 8 клас дзяўчынкі -800 м.,
7 - 8 клас хлопчыкі -1000 м.,
9 - 10 клас дзяўчыны - 1000 м.,
9 - 10 клас юнакі - 1500 м.
11 клас дзяўчыны - 1500 м.,
11 клас юнакі - 3000 м.

Спаборніцтвы насілі асабіста-камандны характар. Пераможца ў сваёй групе вызначаўся па лепшым часе, каманда-пераможца вызначалася па найменшай суме месцаў. У выпадку аднолькавай колькасці сумы месцаў, пераможца вызначаўся па найбольшай колькасці 1,2,3 і г.д. месцаў. У залік Спартакіяды ўлічваліся 12 лепшых вынікаў.


Каманда-пераможца і каманды-прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў. Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку ў кожнай узроставай катэгорыі таксама ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў.