Архіў навін - Отдел по образованию Глусского райисполкома
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.04.20

Падведзены вынікі конкурсу "Жывая класіка"

Аддзелам па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў Жывая класіка”. Конкурс арганізаваны з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Дэвіз конкурсу – “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці - нацыянальны набытак і гонар”.

Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі наступных узроставых груп: 1-4 класы; 5-6 класы; 7-8 класы; 9-10 класы.

У конкурсе прынялі ўдзел 28 навучэнцаў з усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.

Канкурсанты прадстаўлялі на конкурс відэазапісы выразнага чытання твора (верша або празаічнага ўрыўка, закончанага па сэнсе) па памяці альбо з выкарыстаннем друкаванага тэксту. Падчас выступленняў выкарыстоўвалася музычнае суправаджэнне, дэкарацыі, касцюмы.

У выніку работы журы вызначыліся пераможцы ў кожнай узроставай групе:

1-4 класы

3 месцаМасюк Ангеліна Аляксееўна, навучэнка 4 класа ДУА “СШ №2 г.п. Глуска” (Анатоль Грачанiкаў "Бацькоўскi парог")

2 месца – Ясючэня Нона Андрэеўна, навучэнка 3 класа ДУА “СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п. Глуска” (Эдзі Агняцвет “Беражы зямлю і неба”)

1 месца – Лосік Бажэна Сяргееўна, навучэнка 3 класа ДУА “СШ №1 імя С.І.Грахоўскага г.п. Глуска” (Максім Танк “Журавель і чапля”)

5-6 класы

3 месцаКасцюкевіч Сцяпан Сяргеевіч, навучэнец 6 класа ДУА “Каткаўскі НПК дзіцячы сад – базавая школа” (Анатоль Вярцінскі “Рэквіем па кожным чацвёртым”)

2 месца – Дзянісава Ірына Уладзіміраўна, навучэнка 6 класа ДУА “Глуская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з саматычнай паталогіяй” (Людміла Воранава “Роднай мовы толькі тыдзень”)

1 месца – Сеўрук Алег Мікалаевіч, навучэнец 6 класа ДУА “Гімназія г.п. Глуска” (Алесь Гарун  “Ты мой брат, каго зваць Беларусам”)

7-8 класы

3 месцаБізункова Вікторыя Віктараўна, навучэнка 8 класа ДУА “Гімназія г.п. Глуска” (Якуб Колас “Мая малітва”)

2 месца – Смушкова Уладзіслава Аляксееўна, навучэнка 7 класа ДУА “Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” (Максім Танк “Журавель і чапля”)

1 месца – Дуброўская Руслана Алегаўна, навучэнка 8 класа ДУА “СШ №2 г.п. Глуска” (Янка Купала "Партызаны").

9-10 класы

1 месца – Смушкова Ганна Аляксееўна, навучэнка 9 класа ДУА “Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” (Урывак з аповесці Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”)

1 месца – Лапуцька Кірыл Сяргеевіч, навучэнец 9 класа ДУА “Заеліцкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” (Урывак з рамана Івана Шамякіна “Зеніт”).