Стала традыцыяй для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры наведванне Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў аг. Азярцо (Мінскі раён). 21 снежня 2019 года педагогі прымалі ўдзел у абрадавым мерапрыемстве "Каляды", якое праводзілася ў музеі.
Каляды – адно з галоўных традыцыйных святаў, якое адзначаецца зімой. У гэты час людзі адпачывалі пасля цяжкай працы на працягу года, ладзілі забавы, гульні, варажылі, калядавалі, віншавалі адзін аднаго, спявалі песні. Калядоўшчыкі хадзілі з «казой», «мядзведзем», «цыганам» і іншымі персанажамі, забаўлялі гаспадароў, збіралі падарункі. У гэтым годзе ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту “Каляды” праводзіліся ў дзень зімовага сонцастаяння, які ў старажытны час быў адным з чатырох асноўных дзён сонцавароту.
Настаўнікі з задавальненнем назіралі за выступленнем фальклорных калектываў, рэканструкцыяй святкавання Першай (Вялікай) куцці.
Педагогі прынялі ўдзел у Калядаванні, якое арганізавалі работнікі музея.
Наведвальнікі музея мелі магчымасць паўдзельнічаць у беларускіх танцах і гульнях, пачаставацца гарбатай з траў.
У выніку наведвання музея педагогі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і пазнаёміліся з вопытам правядзення абрадавага свята.